Раўненне на піянерыю!

2021 - Год народнага адзінства Молодежный курьер

На базе гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна”, якая некалі  была самым магутным умацаваным раёнам Беларускай ваеннай акругі на подступах да Мінска, прайшло абласное свята “Раўненне на піянерыю!”, прысвечанае Году народнага адзінства.

На мерапрыемства з’ехаліся 350 самых ініцыятыўных акцябрат і піянераў Міншчыны, якія з’яўляюцца пераможцамі і прызёрамі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, актывісты цімураўскага руху, дарослыя лідары, ветэраны піянерскай арганізацыі.

Завіталі сюды і самыя актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі з сярэдняй школы № 1 г. Валожына. Ва ўрачыстай абстаноўцы яны ўступілі ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Зразумела, што такі важны дзень запомніцца рабятам надоўга.

Затым адбыліся ўскладанне кветак да помніка маршалу Георгію Жукаву і экскурсійная праграма па гістарычнай частцы комплексу з наведваннем савецкіх дотаў і траншэй.