Збіраем дзіця ў аздараўленчы лагер

Кругозор Молодежный курьер Общество

У Беларусі гэтым летам плануюць аздаравіць каля 342 тыс. дзяцей: прыкладна 144 тыс. — у кругласутачных аздараўленчых лагерах і 198 тыс. — у прышкольных дзённага знаходжання.

Што спатрэбіцца дзіцяці ў аздараўленчым лагеры:

1. Медыцынская даведка аб стане здароўя*.

2. Адзенне і абутак:

— спартыўны касцюм і спартыўны абутак,

— 2 камплекты паўсядзённага адзення,

— сонцаахоўны галаўны ўбор,

— прыгожае адзенне для вечароў адпачынку і дыскатэк,

— 3-4 кашулі або футболкі з доўгімі рукавамі,

— 5-6 пар шкарпэтак,

— 3-5 змен ніжняй бялізны,

— цёплы світар або кофта,

— вятроўка,

— туфлі на кожны дзень,

— абутак для нашэння ў час дажджу, сырога і халоднага надвор’я,

— сланцы, пакаёвыя тапачкі.

3. Прадметы асабістай гігіены:

— зубная шчотка і паста,

— туалетнае мыла ў мыльніцы,

— шампунь,

— мачалка,

— туалетная папера,

— расчоска,

— насавыя хустачкі,

— гігіенічныя рэчы для дзяўчынак.

Не рэкамендуецца браць з сабой:

— мабільны тэлефон,

— ювелірныя ўпрыгажэнні,

— дарагое адзенне,

— скорапсавальныя прадукты харчавання.

*Неабходна ўзяць за тры дні да ад’езду ў лагер у паліклініцы па месцы жыхарства.

Крыніца: Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска.