20 чэрвеня адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў

Безопасность и здоровье Важное Главное Официально

Паважаныя медыкі Валожыншчыны, ветэраны галіны!

Лячэнне спакон вякоў лічылася адной з самых паважаных і адказных прафесій.

Паўсядзённы клопат пра здароўе насельніцтва, папярэджанне захворванняў, вяртанне хворых да паўнацэннага жыцця — усё гэта надае асаблівы статус медыцынскім работнікам, людзям высокага грамадскага абавязку.

У нашай краіне надзвычай цэніцца аказанне дапамогі хворым, ветэранам вайны і вытворчасці, інвалідам і састарэлым, жанчынам і дзецям.

І ў гэты дзень проста неабходна аддаць належнае сапраўды самаадданай працы практыкуючых урачоў, сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу па захаванні здароўя і жыцця людзей, яшчэ раз падкрэсліць важнейшы ўклад, што пастаянна ўносіцца ў барацьбу з пандэміяй Covid-19.

Віншуем усіх прадстаўнікоў слаўнай прафесіі са святам. Жадаем вам дасягнення значных вынікаў у дзейнасці, поспеху, добразычлівых пацыентаў, бадзёрасці і аптымізму!

Раённы выканаўчы камітэт,

раённы Савет дэпутатаў

Усіх былых і дзеючых прадстаўнікоў аховы здароўя – са святам!

Прафесія ўрача – адна з самых старэйшых у свеце, і сёння яна запатрабавана літаральна ўсюды. Кожны з нас хоць раз у жыцці звяртаўся да доктара па дапамогу і лячэнне. Бо нават у самым пачатку жыцця чалавека – пры нараджэнні малыша – непасрэдны ўдзел прымаюць медыкі. А сучасная ахова здароўя і намаганні медработнікаў накіраваны і на лячэнне хвароб, падтрыманне здароўя чалавека, і на папярэджанне розных захворванняў.

Шчыра віншую кожнага з вас, паважаныя работнікі медыцыны! Жадаю здароўя ў першую чаргу, дабра, станоўчых эмоцый і дабрабыту.

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь