ГРАМАТА З РУК МІНІСТРА

Культура

Прыемным падарункам напярэдадні Дня культработніка стала ўручэнне Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага нагруднага знака члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь члену савета абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніку народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валянціне Гіруць-Русакевіч.

Такой высокай узнагароды яна ўдастоена за заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі краіны і ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў сталічным Доме кіно напярэдадні прафесійнага свята. Яно сабрала разам таленавітых, адораных дзеячаў культуры ўсёй Беларусі. Менавіта на ім таленавітай паэтэсе і ўручылі высокую ўзнагароду. Як зазначыла сама Валянціна Францаўна: “Гэта вялікі аванс мне і, напэўна, штуршок, каб працаваць яшчэ лепш, нягледзячы на гады. Вельмі ганарова, пачэсна, што мая праца, сціплыя поспехі ацэнены на такім высокім узроўні. Асабліва хвалюючым стала тое, што ўручаў узнагароду міністр культуры Рэспублікі Беларусь П. Латушка”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ.

 



Добавить комментарий