Наведванне лясоў забаронена або абмежавана ў 25 раёнах Беларусі

Безопасность и здоровье Общество

У 25 раёнах Беларусі ўведзены забарона і абмежаванні на наведванне лясоў з-за пагрозы пажараў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Як вынікае з даных інтэрактыўнай карты на сайце ведамства, наведванне лясоў забаронена ў 6 раёнах Магілёўскай вобласці, у 15 раёнах Гродзенскай, 3 — Гомельскай і 1 — Мінскай абласцей яно абмежавана.

У прыватнасці, на 20 чэрвеня наведванне лясоў забаронена ў Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім раёнах.

Больш за ўсё раёнаў трапіла пад абмежавальныя меры ў Гродзенскай вобласці — 15 з 17. Даступны да наведвання без абмежаванняў толькі лясы ў Ашмянскім і Карэліцкім раёнах.

У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Салігорскім раёне, у Гомельскай — у Буда-Кашалёўскім, Акцябрскім і Рэчыцкім раёнах.