Асцярожна: вада!

Безопасность и здоровье Общество

Па стане на 31 мая бягучага года, у выніку закрыцця верхніх дыхальных шляхоў вадой (асфіксія) загінулі 77 чалавек, з іх 8 – непаўналетнія. Выратаваны 73 чалавекі, з іх 11 – дзяцей.

Многія з аматараў адпачынку на вадаёмах заплываюць на глыбіню, а вярнуцца на бераг не могуць. Некаторыя ўстройваюць спаборніцтвы і не разлічваюць сілы. Часта бяда здараецца з тымі, хто любіць ныраць з вышыні. У выніку – траўмы галавы, шыі, страта прытомнасці, гібель.
Небяспечнымі з’яўляюцца і надзіманыя прадметы, з дапамогай якіх людзі, што не ўмеюць плаваць, адплываюць далёка ад берага.
Што тычыцца непаўналетніх, іх адпачынак каля вады абавязкова павінен праходзіць пад пільным наглядам дарослых. Дзецям нельга дазваляць свавольства на вадзе. Бацькі проста абавязаны рабіць усё, каб адпачынак не стаў для сям’і бядой.

З 11 па 13 чэрвеня праведзены сумесныя рэйды РАУС, РАНС і ТВВОД па выяўленні правапарушэнняў у месцах, прызначанных для купання. З пачатку сезона да адказнасці прыцягнуты 13 чалавек.