Общество

Як шмат значыць для маленькага чалавека, якога прырода бязжаласна абдзяліла  моцным здароўем, калі побач з ім знаходзіцца дарослы. Васьмігадовай Каці Мышко міжволі лягчэй стала на сэрцы, калі медсястра Аксана Іванаўна Протас пяшчотна ўзяла яе слабенькія ручкі і сагрэла ў сваіх, калі вочы ў вочы падбадзёрыла дзяўчынку. Такія кантакты дабрыні і спагады даюць сілы кожнаму з выхаванцаў, якія жывуць у Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий