Чырвоны ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб’яўлены ў Беларусі 24 чэрвеня

Кругозор

Чырвоны ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб’яўлены ў Беларусі 24 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне, а па Гродзенскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. У дзённы час па захадзе пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах — з парывамі да 14 м/с, удзень па захадзе ў асобных раёнах — да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 17-23 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 29-34 гарачыні; на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі — плюс 35-36.