“НЕПРАЗРЫСТЫЯ” ВОКНЫ

Закон и порядок

У верасні гэтага года Маладзечанскім міжраённым камітэтам дзяржкантролю праведзена планавая праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Свет аконных сістэм”  (г. Маладзечна).

Асноўным накірункам работы таварыства з’яўляецца выпуск акон і дзвярэй з профілю ПВХ і балконных рам з алюмінію. Падчас праверкі былі выяўлены шматлікія парушэнні правіл вядзення бухгалтарскага ўліку, адсутнасць належнага кантролю з боку адказных службовых асоб арганізацыі за паўнатой і дакладнасцю інфармацыі аб атрыманых даходах і панесеных стратах. Былі выяўлены лішкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на 9 мільёнаў рублёў і недастача на 66,4 мільёна рублёў, у тым ліку будаўнічых матэрыялаў на 11,9 мільёна рублёў. Як высветлілася, “прапаўшыя” матэрыялы без адпаведных дакументаў выкарыстоўваліся на самавольна ўзведзеных аб’ектах.

Таксама ўстаноўлены парушэнні пры рабоце з каляровымі металамі, якія рэалізоўваліся работнікамі прадпрыемства, што забаронена заканадаўствам.

За дапушчаныя парушэнні службовыя асобы ААТ “Свет аконных сістэм” прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Маладзечанскі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю.

 



Добавить комментарий