Шчыра пра сямейныя каштоўнасці

Культура

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з настаяцелем храма Праабражэння Гасподняга Сергіем Арловым.

У мерапрыемстве “І свет духоўнасці не гасне” прынялі ўдзел вучні 4-х класаў сярэдняй школы № 1 г. Валожына, іх бацькі і настаўнікі.

Айцец Сергій распавёў пра важнасць сям’і, яе духоўныя асновы, узаемаадносіны, выхаванне дзяцей. Цікава было паслухаць таксама пра царкоўныя святы, у тым ліку Дабравешчанне і падзеі, якім яно прысвечана: як Архангел Гаўрыіл прынёс Дзеве Марыі добрую, радасную вестку аб будучым нараджэнні Ісуса Хрыста, Сына Божага і Збавіцеля свету. Юныя чытачы з вялікай увагай слухалі пра гісторыю і традыцыі яго святкавання.

Святар настроіў усіх прысутных на шчырую, добразычлівую размову, заахвоціў паразважаць аб сямейных каштоўнасцях, поўна і даходліва адказаў на ўсе пытанні, што яму задавалі. Таму тэма мерапрыемства прыцягнула ўвагу і знайшла водгук у слухачоў.

Наш кар.