СПРАВІЛІ НАВАСЕЛЛЕ

Официально

Калектыў раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якім кіруе Віталь Вікенцьевіч ЕСЬМАН, нядаўна справіў наваселле ў адрамантаваным офісным будынку па вуліцы Матросава горада Валожына. Дагэтуль названая арганізацыя афіцыйна не мела сваёй маёмасці. Пад апекай служачых таварыства больш за 116 тысяч угоддзяў. Асноўная задача – рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і прымнажэнне багатай прыроднай спадчыны.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий