Забарона на наведванне лясоў

Безопасность и здоровье Закон и порядок

У Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў у 113 раёнах*:

Брэсцкая вобласць — 16 раёнаў;

Віцебская — 20 (усе раёны, за выключэннем Браслаўскага);

Гомельская — 21;

Гродзенская — 16 (усе раёны, за выключэннем Гродзенскага);

Мінская — 19 (усе раёны, за выключэннем Капыльскага, Лагойскага, Мядзельскага);

Магілёўская — 21.

У іншых раёнах дазваляецца:

— знаходзіцца ў лясных масівах толькі там, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў;

— раскладаць агонь толькі ў мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем ці абараных) вогнішчах.

Забараняецца:

— уязджаць на ўсе лясныя дарогі**;

— самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес.

Штрафы:

— за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не прывяло да прычынення ўрону, — папярэджанне або штраф да 25 БВ***;

— за распальванне вогнішча ў забароненых месцах — папярэджанне або штраф да 12 БВ.

Прычына часовых забарон — высокі клас пажарнай небяспекі:

— сухое надвор’е;

— адсутнасць ападкаў.

Асноўная прычына пажараў — чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць маёмасць насельніцтва.

За суткі (па стане на 6.00 25 чэрвеня) ліквідавана 14 пажараў у экасістэмах:

— 6 лясных пажараў на агульнай плошчы больш за 0,67 га;

— 2 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,062 га;

— 6 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 0,95 га.

* Па стане на 9.00 25 чэрвеня 2021 года.

** За выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы.

*** Базавая велічыня цяпер складае Br29.

Крыніцы: Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.