Добраўпарадкаванне — справа гонару.

Кругозор Общество

Парадак наводзілі падчас суботніка каля гімназіі № 1 райцэнтра.

Аднак падчас раённага суботніка не ўсе падышлі да яе адказна…

26 чэрвеня на тэрыторыі Валожыншчыны прайшоў суботнік, падчас якога арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы папрацавалі над добраўпарадкаваннем уласных і замацаваных тэрыторый. Увага менавіта гэтаму пытанню некалькі павышаная: наперадзе ў нас маштабнае ўрачыстае мерапрыемства – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада. Таму арганізатары суботніка выказалі надзею на тое, што працоўныя калектывы зробяць своеасаблівы падарунак Валожыну і яго гасцям, папрацаваўшы над эстэтычным выглядам райцэнтра і прыхарошыўшы яго. Практычна ўсе падышлі да такой ідэі з разуменнем і адказнасцю. Аднак без асобных «агрэхаў» усё ж не абышлося. Спадзяёмся, што пасля публікацыі гэтага матэрыялу знойдуцца сілы і сродкі аператыўна выправіць недахопы.

 
 
У ідэальным стане падтрымліваюць тэрыторыю работнікі райЦГіЭ…
… цэнтральнай раённай бальніцы…
… ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» і многіх іншых калектываў, размешчаных у межах горада.
Акуратна ў горадзе каля ўстаноў сферы культуры.
Побач з Валожынскім раёнам электрычных сетак чыста і ўтульна.
Акуратнасць – у стылі адміністрацыі і калектыва СШ № 2 райцэнтра.
На момант здымкаў не да канца справіліся з абкошваннем замацаванай тэрыторыі ў філіяле КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 167».
Праблемы з расліннасцю і каля магазіна «Будмаркет» (паварот на завулак Дзяржынскага).
Заезд у гаражны масіў насупраць раённай бальніцы. Зона адказнасці саміх гаспадароў гаражоў.