ВЫТВОРЧЫЯ ПАКАЗЧЫКІ ЗА СТУДЗЕНЬ-КАСТРЫЧНІК 2011 ГОДА

Общество

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна колькасць буйной рагатай жывёлы па стану на 1 кастрычніка 2011 года склала 34,2 тысячы, свіней – 20,1 тыcячы, птушак – 101 тысяча галоў.

 

Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам зменшыліся на 52 грамы, свіней – на 16 грамаў і склалі 512 і 462 грамы адпаведна.

 

Надоена малака 36 тысяч тон, што на 5,1 тысяч тон менш, чым летась. Сярэдні надой малака ад каровы зменшыўся на 481 кілаграм (на 13,4 працэнта) і склаў 3110 кілаграмаў.

 



Добавить комментарий