Моладзь Беларусі

Молодежный курьер

У Беларусі пражываюць амаль 1,7 млн чалавек ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў — моладзь складае каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Узроставыя групы*:

маладыя людзі ва ўзросце 25-30 гадоў — 41,2%**,

20-24 гадоў — 25,9%,

14-19 гадоў — 32,9%.

Месца пражывання:

у гарадской мясцовасці пражывае 82% моладзі,

у сельскай — 18%.

Значная частка моладзі — гэта вучні і студэнты.

Размеркаванне моладзі па ўзроўні адукацыі:**

вышэйшая і адукацыя пасля ВНУ- 27,5%;

агульная сярэдняя — 26,5%;

сярэдняя спецыяльная — 21,1%;

агульная базавая — 12,4%;

прафесійна-тэхнічная — 11%;

пачатковая — 1%;

не маюць — 0,3%;

не пазначылі — 0,2%.

Сярод занятых 22,2% — моладзь ва ўзросце 15-30 гадоў.

ТОП-5 маладзёжных сфер дзейнасці:***

IT-тэхналогіі — 40,3%;

паслугі па часовым пражыванні і харчаванні — 35,5%;

аптовы і рознічны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — 26,9%;

фінансавая і страхавая дзейнасць — 25,4%;

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — 24,5%.

Удзельная вага моладзі сярод валанцёраў складае 19,5%, найбольш папулярна аказанне дапамогі жывёлам (40,7% валанцёраў), удзел у сацыяльных работах (33,2%).

Маладыя людзі аддаюць перавагу стварэнню сям’і ва ўзросце:

20-25 гадоў — 56,5% дзяўчат

25-30 гадоў — 59,5% юнакоў.

* Паводле статыстыкі, існуюць узроставыя рамкі, што вызначаюць моладзь, — з 14 да 30 гадоў уключна.

** Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у працэнтах ад агульнай колькасці моладзі ва ўзросце 15-30 гадоў.

*** Доля моладзі ў агульнай колькасці работнікаў адпаведнай сферы.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.