Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены па паўднёвым захадзе Беларусі 1 ліпеня з-за навальніц

Кругозор

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены па паўднёвым захадзе Беларусі 1 ліпеня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ночу складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе месцамі — плюс 11-13. Днём будзе 25-31 градус гарачыні.