Магільны курган у Кражыне

Без рубрики

Кражына, на першы погляд, — звычайная вёска ў Валожынкім раёне Міншчыны. Але калі за паселішчам зірнуць у правы бок, заўважаеш нешта незвычайнае.

Некалькі дрэў, дарожка, што вядзе да іх, і манумент — фігура журботнай жанчыны, а за ім — пагорак-курган з мноствам надмагільных помнікаў. Разумееш, што гэта брацкая магіла, прыглядаешся і пачынаеш чытаць надпісы. На кожным помніку адна фамілія і некалькі імёнаў, побач з кожным — узрост загінулага і адна на ўсіх дата смерці — 23 мая 1943 года. Сямейныя помнікі, праваслаўныя і каталіцкія. На некаторых — выявы грыбоў, магчыма, гэта сімвалізіруе сям’ю. У той дзень, 23 мая 1943-га, ад куль фашысцкіх аўтаматаў тут загінулі 211 чалавек. Вечная ім памяць…

Автор статьи: Святлана Курэйчык

Автор фото: Святлана Курэйчык

Крыніца: МЛЫН.BY