85 гадоў на ахове дарог Валожыншчыны

Закон и порядок Общество Официально

3 ліпеня 85 гадоў таму было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, перад якой ставіліся задачы па барацьбе з аварыямі на дарогах, распрацоўцы тэхнічных норм эксплуатацыі аўтатранспарту, назіранні за падрыхтоўкай вадзіцеляў, уліку аўтапарка. Першым начальнікам ДАІ Валожынскага раёна стаў Яўгеній Макарчук, які прысвяціў адказнай справе 18 гадоў.

У працэсе станаўлення і развіцця службы яе функцыі неаднаразова мяняліся, але адна з галоўных задач – забеспячэнне парадку ў сферы дарожнага руху – заставалася пастаяннай. Шмат увагі надаецца прафілактычнай рабоце, супрацоўнікі аддзялення актыўна наведваюцца ў працоўныя калектывы і школы, цесна супрацоўнічаюць са сродкамі масавай інфармацыі.

Сёння ў Дзяржаўтаінспекцыі раёна працуе 10 чалавек, з красавіка 2018 года яе ўзначальвае Леанід ГІЛЬ (трэці злева).

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА