Шчыра віншуем усіх жыхароў Валожыншчыны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Святам нашага гасціннага горада!

Главное Официально

Дзень Незалежнасці па праву лічыцца галоўным дзяржаўным святам і з’яўляецца асновай суверэнітэту нашай краіны. Гістарычна ён звязаны з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня — гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый. Ён дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, што назапасілі старэйшыя пакаленні дзеля будучыні і нас з вамі.

Адзначаючы Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, мы заўсёды ўспамінаем тых, хто аддаў жыццё і сілы, змагаючыся з фашызмам і вызваляючы Радзіму ад гітлераўскіх акупантаў. Яны да канца выканалі свой абавязак перад Айчынай. А наш абавязак – памятаць пра іх подзвіг і перадаваць гэту памяць наступным пакаленням. Важна разумець: мірнае неба над нашымі галовамі – заслуга абаронцаў Беларусі.

Ад усёй душы жадаем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцлагераў, працаўнікам тылу і ўсім нашым землякам моцнага здароўя, вялікага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом і новымі дасягненнямі!

 

Старшыня райвыканкама                                          Яўген КРУКОВІЧ

 Старшыня раённага Савета дэпутатаў                Пётр БІБІК