Паважаныя валожынцы і госці горада, шаноўныя прадстаўнікі пакалення воінаў-вызваліцеляў і ўсе, хто перажыў жахі ваеннага ліхалецця!

Важное Официально

Шчыра віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Днём горада Валожына!

Мінулае сыходзіць у гісторыю, вастрыня падзей сціраецца. Сёння мы сутыкаемся з пераацэнкай, а часам і падменай каштоўнасцей. Трэба захаваць праўду пра жахі Вялікай Айчыннай вайны. Важна, каб ва ўдзячнай памяці нашчадкаў назаўсёды захаваўся подзвіг тых, хто непамернай цаной адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы і заваяваў Вялікую Перамогу.

Памяць аб гэтых людзях і іх гераічным подзвігу павінна пастаянна натхняць нас на канкрэтныя справы дзеля агульнай мэты – захавання жыцця чалавецтва як вышэйшай каштоўнасці і ўстанаўлення трывалага міру на планеце.

У гэты светлы дзень ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, шчасця і дабрабыту!

 

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь