У рамках Дня Незалежнасці на Валожыншчыне прайшоў аўтапрабег з наведаннем помнікаў

2021 - Год народнага адзінства Важное Общество

У рамка святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Валожыншчыне прайшоў аўтапрабег, удзельнікі якога наведалі помнікі і мемарыялы. Там яны аддалі даніну памяці воінам, якія ахвяравалі свае жыцці ў барацьбе  з фашысцкай навалай, усклаўшы ў іх гонар вянкі і кветкі.

Маршрут доўжыўся каля 80 кіламетраў. Стартавалі з Валожына, першым пунктам прыпынку сталі Пяршаі.

Адтуль трымалі напрамак на Доры — да мемарыяла «Загінуўшых чакаюць вечна».

З Дораў рушылі ў Сугвазды. Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, увекавечаная ў камені і бетоне, там таксама зайграла пунсовымі фарбамі…

Наступны пункт прыпынку — вёска Дубіна. Там дэлегацыю чакалі з разгорнутым Сцягам.

З Дубіны недалёка і да Забрэззя. Мясцовыя жыхары з задавальненнем падтрымалі ініцыятыву.

Апошняй кропкай маршруту сталі Гародзькі. Паглядзіце, якая там прыгажосць і веліч…

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА