“Мара” запрашае

Культура Общество

У святочны дзень 3 ліпеня ў Валожыне адкрылася кафэ “Мара”.

Кропка грамадскага харчавання адразу ж набыла папулярнасць у жыхароў і гасцей горада. Яна прыйшлася даспадобы як дарослым, так і маленькім наведвальнікам. Разнастайнае меню прапануе па некалькі відаў піцы, гамбургераў, марожанага, круасанаў, тартоў, кофе, бульбу фры, нагетсы, сырныя палачкі і шмат іншага. У прыемнай абстаноўцы тут можна будзе справіць дзіцячыя святы і банкеты.