Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўзначаліла Ірына Леанідаўна ЖДАНЮК.

Главное Общество Официально

Нарадзілася ў Валожыне ў 1979 годзе. Скончыла Белдзяржуніверсітэт па спецыяльнасці геаграфія, сацыяльная педагогіка, а ў 2008 годзе – Акадэмію паслядыпломнай адукацыі. Работу пачынала настаўніцай геаграфіі СШ № 2 райцэнтра. Праз пяць гадоў перайшла ў раённы аддзел адукацыі метадыстам, а пасля спецыялістам першай катэгорыі апарата.

З 2010 года і да назначэння на цяперашнюю пасаду з’яўлялася намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.