Гарачыня да 33 градусаў чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

Кругозор

Гарачыня да 33 градусаў чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«На гэтым тыдні ў Беларусь вяртаецца гарачае надвор’е. Дзякуючы антыцыклону, цэнтр якога будзе размяшчацца над цэнтральнымі раёнамі Еўрапейскай Расіі, у нашай краіне амаль увесь тыдзень чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без істотных ападкаў. У такіх умовах слупкі тэрмометраў з кожным днём будуць паднімацца ўсё вышэй, забяспечваючы павышэнне тэмпературы з плюс 24-29 да 28-33 градусаў гарчыні», — расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 6 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём — 24-29 градусаў цяпла.

У сераду, 7 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 26-32 градусы гарачыні.

У чацвер, 8 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 27-33.

У пятніцу, 9 ліпеня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, днём — 28-33 градусы гарачыні.

У суботу, 10 ліпеня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 28-33.

У нядзелю, 11 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём — 28-33 градусы гарачыні.