ДАДАТКОВАЯ КАПЕЙКА

Аграрный сектор и промышленность

Адно з самых паспяховых сельгаспрадпрыемстваў раёна СВК “Пяршаі-2003” сёлета ў дадатак да жывёлагадоўлі і раслінаводства распачало новую вытворчую дзейнасць – развядзенне рыбы.

Курыруе рыбную арцель У. У. Круглік. Уладзімір Уладзіміравіч зазначае, што ў сучасных умовах канкурэнтаздольнымі і прыбытковымі стануць тыя гаспадаркі, якія зробяць стаўку на шматпрофільнасць.

Ідэя разводзіць рыбу вітала ў паветры даўно, тым больш што ў СВК мелася неабходная вытворчая база ў выглядзе даволі вялікіх і глыбокіх ставоў. Прывезеныя малькі карпа, таўсталобіка, белага амура без асаблівых цяжкасцей прайшлі акліматызацыю на новым месцы, асвоіліся і пачалі хутка набіраць вагу. Да восені асобныя экзэмпляры дасягнулі 4-5 кілаграмаў!

За два месяцы вылаўлена амаль 8 тон рыбы. Свежая рыба тут жа адпраўляецца ў фірменныя магазіны СВК “Пяршаі-2003” і ў гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.

Пяршайская рыба – выдатная альтэрнатыва заморскім морапрадуктам, якія з-за падскочыўшай цаны апошнім часам усё менш прывабліваюць пакупніка.

Алена ЗБІРЭНКА.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 

 



Добавить комментарий