Да +30°С гарачыні чакаецца ў Беларусі 7 ліпеня

Кругозор

Да 30 градусаў гарачыні чакаецца ў Беларусі 7 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 25-30.