Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі

Общество

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 ліпеня 2021 года знізіліся на $353,8 млн (4,6%)* да $7409,3 млн (у эквіваленце)**.

Асноўныя фактары зніжэння ўзроўню ЗВР:

планавае пагашэнне ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце,

змяншэнне кошту манетарнага золата.

Асноўныя фактары падтрымання ўзроўню ЗВР:

паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін,

прыцягненне Міністэрствам фінансаў сродкаў у замежнай валюце.

У чэрвені ўрад выканаў знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $240 млн.

ЗВР Беларусі ў 2021 годзе:

1 студзеня — $7468,5 млн,

1 лютага — $7203,4 млн,

1 сакавіка — $7114,5 млн,

1 красавіка — $6940 млн,

1 мая — $7277,9 млн,

1 чэрвеня — $7763,1 млн.

У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года з улікам пагашэння ўрадам і Нацбанкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

*У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду.

**Папярэднія даныя.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.