Канстытуцыйная камісія пасля 1 жніўня правядзе пасяджэнне з удзелам Прэзідэнта — Міклашэвіч

VI Усебеларускі народны сход Важное

Канстытуцыйная камісія пасля 1 жніўня правядзе пасяджэнне з удзелам Прэзідэнта, заявіў сёння старшыня камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Пасля 1 жніўня мы яшчэ будзем праводзіць пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі з удзелам Прэзідэнта», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Сёння праходзіць восьмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаецца юрыдычнае афармленне прапаноў па змяненні прэамбулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і канстытуцыйных палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу, вызначэнні канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу.