ДЗЯЖУРАЦЬ ПА РАЁНЕ

Закон и порядок Официально

На фота: Уладзімір ШУКЕВІЧ, Юрый ЖУКОЎСКІ, Уладзімір РЭУТ, Аляксандр ГОЛУБ, Андрэй БАШАРКЕВІЧ, Іван БАБІЧ, Мікіта ВЯЛІЧКА, Максім ЧЭРНЯ.

12 ліпеня ў раённым аддзеле ўнутраных спраў адзначаць Дзень аператыўна-дзяжурнай службы. Напярэдадні святочнай даты мы сустрэліся з прадстаўнікамі падрадзялення, у абавязках якога быць на першай лініі аховы бяспечнага жыцця грамадзян Валожыншчыны.

Апошнія дванаццаць гадоў службай кіруе старшы аператыўны дзяжурны, маёр міліцыі Уладзімір Баляслававіч Шукевіч. У яго ў падначаленні знаходзяцца дзяжурныя, іх памочнікі і вадзіцелі. Штат невялікі – усяго 9 супрацоўнікаў. Кожны – выключны прафесіянал, які цудоўна спраўляецца са сваімі абавязкамі. Асноўная іх задача: своечасова  рэагаваць на паведамленні адносна злачынстваў, адміністратыўных правапарушэннях і здарэннях. Ад таго, як дзяжурны прыме інфармацыю, прааналізуе яе і прыме адпаведнае рашэнне па рэагаванні, часта залежаць жыцці людзей, зберажэнне іх маёмасці. У год супрацоўнікі “дзяжуркі” прымаюць звыш 7 тысяч паведамленняў. На жаль, працэнтаў каля 30-і, як кажуць, не па адрасе. Гэты факт моцна ўскладняе работу падраздзялення, бо не адрэагаваць на атрыманую інфармацыю яны не маюць права. За гады службы ў міліцыі  самыя вопытныя супрацоўнікі – дзяжурныя Юрый Жукоўскі, Аляксандр Жданюк, Уладзімір Рэут – сталі не толькі моцнымі спецыялістамі, якія добра разбіраюцца ў тонкасцях міліцэйскай работы, але і сапраўднымі псіхолагамі. Ужо па першых словах, якія чуюць па тэлефоне, могуць безпамылкова вызначыць узровень сур’ёзнасці таго, што гаворыць суразмоўца, здольны пачуць самае галоўнае з самай заблытанай гутаркі, ведаюць, якія неабходна задаць пытанні, каб граматна ацаніць  сітуацыю і, галоўнае, кожны раз без страху і сумненняў бяруць на сябе адказнасць. Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так любы аддзел унутраных спраў пачынаецца з аператыўна-дзяжурнай службы, якая не спыняе свой клопат па забеспячэнні жыццядзейнасці раёна ні днём, ні ноччу.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара