ВЫЯЎЛЕНЫ ПАРУШЭННІ

Аграрный сектор и промышленность

У сельгасарганізацыях вобласці завершаны першы ўкос шматгадовых траў, многія гаспадаркі пачалі другі ўкос.

Супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці праведзены маніторынг у сельскагаспадарчых арганізацыях 7 раёнаў (Валожынскі, Барысаўскі, Клецкі, Любанскі, Пухавіцкі, Салігорскі і Старадарожскі) вобласці. Выяўленыя парушэнні сведчаць аб недастатковых тэмпах падрыхтоўкі асобных гаспадарак да корманарыхтоўчай кампаніі і неабходнасці яе актывізацыі.

У шэрагу гаспадарак закладка травяных кармоў ажыццяўлялася без прымянення кансервантаў. У парушэнне ўстаноўленых галіновым рэгламентам тэрмінаў закладка травяных кармоў у сянажна-сіласныя траншэі адбывалася ў КСУП “Сівіца”, КСУП “Валожынскае” Валожынскага, філіяле “Зачысце-агра” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”, ПСГ “Чарневічы” Барысаўскага раёнаў.

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці суб’ектам гаспадарання накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недахопаў.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага

і прыродаахоўнага

комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці