Купальская дыскатэка

Культура

Святочная купальская дыскатэка сабрала на пляцоўцы каля амфітэатра ў парку дзяцей і моладзь Валожына, а таксама юных гасцей горада, што завіталі сюды на летні адпачынак.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і раённы Цэнтр культуры. Музыка, вясёлы гоман і смех прыцягвалі ўсё больш і больш рабят рознага ўзросту. Нельга перадаць той настрой, што панаваў на пляцоўцы ў гэты вечар. Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў шматлікіх гульнях і віктарынах, якія ім прапаноўвалі вядучыя. Свята прайшло ярка, захапляльна. Яно надоўга запомніцца ўдзельнікам.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА