Працоўны дэсант

Молодежный курьер Общество

Пры падтрымцы аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў канікулярны перыяд традыцыйна ладзіцца другасная занятасць непаўналетніх.

Напрыклад, на асенніх канікулах вучні Ракаўскай, Гародзькаўскай, Дорскай, Суднікаўскай школ, гімназіі і СШ № 2 г. Валожына рамантавалі мэблю. Работа, якая  з улікам усіх патрабаванняў заканадаўства ў дадзеным кірунку была арганізавана ўжо гэтым летам  аб’яднала юнакоў і дзяўчат з Івянецкай, Багданаўскай, Сакаўшчынскай, Пугачоўскай школ, гімназіі і СШ № 2 г. Валожына ў вытворчыя брыгады, што займаліся рамонтам школьных крэслаў, пакраскай агароджаў. Пры Івянецкай школе нават быў наладжана пашыў пасцельнай бялізны. Пазней працоўны дэсант высадзіцца ў ААТ “Агра-Дубінское”, КСУП “Гародзькаўскае”, ААТ “Суднікаўскі”, ААТ “Багданаўскае”, ДП “Валожынскае”, РУП “Валожынскі жылкамунгас”.

Наш кар.