Засцеражыце сябе ад бяды

Безопасность и здоровье Происшествия

5 ліпеня ў 4 гадзіны раніцы выратавальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным доме ў вёсцы Зарэчная Вішнеўскага сельсавета.

У выніку пажару знішчаны дах дома, веранда, пашкоджаны пакоі, сумежныя з верандай. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Як стала вядома выратавальнікам, у момант пажару ў доме знаходзіліся два чалавекі, якія спакойна спалі, нічога не падазраючы. Толькі дзякуючы суседу, які рана прачнуўся і ўбачыў, што гарыць веранда, ім удалося выратавацца. Ён забраўся праз адкрытае акно, так як праз дзверы ўвайсці магчымасці ўжо не было, хутка разбудзіў гаспадароў дома і дапамог выбрацца на свежае паветра.

Паклапаціцеся аб сваёй бяспецы сёння, бо заўтра можа быць ужо позна! Своечасова адрамантуйце пячное ацяпленне, замяніце старую электраправодку, не перагружайце электрычную сетку, не пакідайце без нагляду электрычныя прыборы, уключаныя ў разетку, не курыце ў памяшканні. Беражыце сябе!