Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

Культура Общество

Галоўныя мерапрыемствы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдуць 10 ліпеня.

«Свята цырка» — работа цырка-шапіто, эстрадна-цыркавыя паказы і шоу розных цыркавых жанраў (з 13.00 да 14.00, з 16.00 да 17.00, з 18.30 да 19.30).

Работа экспазіцый «Малая радзіма» з наведваннем класа, у якім вучыўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, і «Тканае неба Александрыі» (з 11.00 да 21.00).

Малая канцэртная пляцоўка (асноўныя мерапрыемствы):

11.00-12.00 — канцэртная праграма «Галасы будучыні»,

15.40-16.20 — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла»,

17.00-17.30 — цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»),

17.30-17.45 — паказ новых ільняных калекцый адзення беларускіх вытворцаў, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Беллегпрам».

Галоўная канцэртная пляцоўка:

21.00-23.25 — «Галоўны канцэрт» — «народнае» шоу «Песні маёй краіны» («Па заяўках жыхароў Александрыі»),

23.25-23.30 — святочны феерверк.

Крыніца: Магілёўскі аблвыканкам.