Да +34°С чакаецца ў Беларусі 10 ліпеня

Кругозор

Да 34 градусаў гарачыні чакаецца ў Беларусі 10 ліпеня, аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца невялікая воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і днём месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, па захадзе з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 28-34.