Івянецкая гасцёўня

Кругозор Культура

Курган Славы – святое для кожнага беларуса месца.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Міністэрства абароны арганізавала тут выставы ваеннай тэхнікі, экіпіроўкі і абмундзіравання вайскоўцаў, пачастунак салдацкай кашай і гарбатай з пірагом. Ладзілася выстава-продаж тавараў “Беларусь самабытная” ад вытворцаў Мінскай вобласці. Працавалі фотазоны, праходзілі інтэрактыўныя гульні, канцэртная праграма і многае іншае.

Ля падножжа мемарыяла размясціўся Горад майстроў. Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі сустракаў гасцей з творчай гасцёўняй  “Беларускія традыцыі – наш скарб”, дзе былі прадстаўлены лепшыя работы ўзорнай студыі па дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Натхненне”, якая дзейнічае па такіх напрамках, як выяўленчае мастацтва, народная лялька, выцінанка і гліна. Але на свяце больш было прадстаўлена традыцыйнае пасялковае рамяство – кераміка. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў і гасцей свята выклікала кампазіцыя з гліны “Вёсачка мая”. У гэтай калектыўнай рабоце ўвасобілася творчая праца 12 выхаванцаў.

Святлана Зайлянкова,

дырэктар  Івянецкага цэнтра

творчасці дзяцей і моладзі