СТАРТАВАЎ МЕСЯЧНІК

Общество

Месячнік “Белая тросць”, які традыцыйна пачынаецца 15 кастрычніка, праходзіць у Беларусі з 2002 года як спроба прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей з абмежаваным зрокам.

Да вырашэння найбольш вострых сацыяльных пытанняў, у якіх нявольна апынуліся інваліды па зроку, прыцягваюцца і органы мясцовай улады, бо менавіта з іх дапамогай можна рэальна палепшыць умовы жыцця, абараніць правы і інтарэсы гэтай катэгорыі насельніцтва. Вялікая ўвага ў перыяд правядзення месячніка надаецца прапагандзе сродкаў рэабілітацыі, тлумачэння здаровым людзям, як можна дапамагчы сляпому на вуліцы, у транспарце, у быце.

У ліку цэнтральных пытанняў і тое, каб спецыялісты розных служб і ведамстваў ведалі аб цяжкасцях доступу інвалідаў па зроку да розных аб’ектаў інфраструктуры і пры іх будаўніцтве або ўпарадкаванні ўлічвалі гэта. У сваю чаргу людзі з абмежаванымі зрокавымі магчымасцямі таксама робяць усё, каб перамагчы сваё няшчасце і паўнацэнна ўдзельнічаць у жыцці грамадства.

Міхаіл НЕВЯДОМСКІ,

старшыня РА ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”.

 



Добавить комментарий