ПРАВОДЗІЦЦА «АРСЕНАЛ»…

Закон и порядок

На тэрыторыі рэспублікі з 31 кастрычніка па 4 лістапада 2011 года органамі ўнутраных спраў праводзіцца аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Арсенал”, мэтай якога з’яўляецца папярэджванне і выкараненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.

Валожынскі РАУС напамінае, што за незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў. Асобы, якія здадуць незаконны арсенал у дабравольным парадку, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Па тэлефоне “гарачай лініі” аддзела ўнутраных спраў райвыканкама 55-4-36 або па тэлефоне 102 вы можаце паведаміць інфармацыю пра незаконнае захаванне зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку дабравольнай здачы такіх прадметаў.

Ігар ШАКУН,

начальнік РАУС.

 



Добавить комментарий