Цікавае падарожжа

Закон и порядок Молодежный курьер

Выхаванцы лагера “Алімпіец” у аўторак наведаліся ў РАУС. 

Суправаджаў рабят у цікавае падарожжа намеснік начальніка лагера Вадзім Лясюк.

 Лагер створаны на базе ДЮСШ, у яго складзе 54 хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў.

Юных наведвальнікаў сустрэў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Акушка. Ён прывёў рабят у музей, які быў створаны да 80-годдзя службы, і падрабязна расказаў пра станаўленне валожынскай міліцыі. Дарэчы, у экспазіцыі няма ніводнага муляжа – толькі сапраўдныя рэчы і дакументы.

 Рабятам вельмі спадабалася міліцэйская форма, з цікавасцю яны разглядалі і спецыяльныя сродкі, якія супрацоўнікі выкарыстоўваць падчас нясення службы: шчыты, процівагазы, бронякамізэлькі. Асаблівую цікаўнасць у выхаванцаў лагера выклікаў матацыкл “МТ-10-362 Днепр”, на якім некалькі дзесяцігоддзяў таму неслі службу ўчастковыя інспектары міліцыі.

Прымяраючы экспанаты на сябе, некаторыя з запалам у вачах пасля казалі: “Я таксама хачу быць міліцыянерам!”

І хто ведае, можа ў будучым менавіта такая экскурсія і стане пуцёўкай у далейшае дарослае жыццё.