ГАЛОЎНЫ ПАСАЖЫР

Закон и порядок

На тэрыторыі Мінскай вобласці штогод адбываецца да 130 дарожна-транспартных здарэнняў, у іх гінуць і атрымліваюць траўмы дзеці. Аўтааварыі з удзелам дзяцей рэгіструюцца на працягу ўсяго года, але найбольш часта – з красавіка па кастрычнік. У гэтым годзе на дарогах вобласці загінулі 10 непаўналетніх, 97 атрымалі раненні.

Асабліва шкада, калі дзеці становяцца ахвярамі па віне дарослых. У нашым раёне адбылося 3 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, ва ўсіх выпадках дзеці былі траўміраваны. Так, 5-га красавіка ў 16.15 на 68 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна 28-гадовы жыхар Мінскага раёна на аўтамабілі “Фіят Добла” выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем “Фіят Уліса”. У выніку ДТЗ вадзіцелі загінулі на месцы здарэння, а дзяўчынка 2003 года нараджэння, якая ехала ў якасці пасажыркі ў аўтамабілі “Фіят Уліса”, атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

26 жніўня ў 15.04 на 8-ым кіламетры аўтадарогі Ракаў-Івянец-Дзяржынава 26-гадовы жыхар Стаўбцоўскага раёна, рухаючыся на аўтамабілі “Аўдзі А6”, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у правы бок па ходу руху ў кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ хлопчык 2009 года нараджэння, які знаходзіўся на заднім сядзенні, быў цяжка паранены.

18 верасня ў 16.30 на 3-ім кіламетры аўтадарогі Валожын-Сугвазды 25-гадовы жыхар Валожына, рухаючыся на аўтамабілі “Лэнд Ровэр Дзіскаверы”, няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Пасажыр, хлопчык 2005 года нараджэння, з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў Валожынскую ЦРБ.

З 20 па 30 кастрычніка 2011 года праводзіцца дэкада па бяспечнай перавозцы дзяцей “Дзіця – галоўны пасажыр!”. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўдзяляюць пільную ўвагу правілам перавозкі дзяцей у аўтамабілях і настойліва рэкамендуюць аўтаўладальнікам устанавіць у салонах машын спецыяльныя дзіцячыя крэслы.

Заклікаем удзельнікаў дарожнага руху не заставацца ў баку ад мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне дзіцячага траўматызму.

Міхаіл ЛІШТВАН, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *