Маладзёжны цягнік

2021 - Год народнага адзінства Молодежный курьер Общество

15 ліпеня ў Гродне стартаваў праект “Рэспубліканскі маладзёжны цягнік “БеларусьМоладзьАдзінства”.

Гэта ўнікальны праект, упершыню рэалізаваны ў 2020 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускай чыгункай. Мэта – адкрыць перад маладымі людзьмі межы шырокіх прастораў роднай краіны, паказаць самыя аддаленыя рэгіёны Беларусі, пазнаёміць са знакавымі і значнымі аб’ектамі, створанымі ў эпоху незалежнасці. Сёлета прает рэалізуецца пад слоганам #БеларусьМоладзьАдзінства.

Удзельнікамі праекта сталі лепшыя з лепшых прадстаўнікоў моладзі рэспублікі. Спачатку ўсе жадаючыя беларусы ва ўзросце ад 18 да 31 года павінны былі накіраваць заяўку на сайт арганізатараў праекта з расказам пра свае дасягненні ў галіне адукацыі, навукі, спорту, культуры, сацыяльнай дзейнасці і запоўніць анкетныя дадзеныя. З усіх адабралі самых лепшых. Сярод маладых людзей Мінскай вобласці ў спіс патрапілі пяць чалавек.

Усяго ў праекце прымаюць удзел 100 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны, з якіх 53 юнакі і 47 дзяўчат. Па сферах дзейнасці ўдзельнікі падзяліліся наступным чынам: 66 чалавек – студэнцкая моладзь, 27 – працуючая, 7 – навучэнцы каледжаў. Таксама ў праект увайшлі замежныя студэнты з Азербайджана, Туркменістана, Узбекістана і дэлегацыя з Новасібірска, якія вучацца ў Беларусі.

На працягу сямі дзён маладыя людзі праедуць на цягніку 2 тысячы кіламетраў і наведаюць восем гарадоў Беларусі: Гродна – Полацк – Віцебск – Горкі – Петрыкаў – Брэст – Мар’іна Горка – Мінск, дзе прымуць удзел ў рэалізацыі сацыяльна значных ініцыятыў і маладзёжных праграм, пазнаёмяцца са славутасцямі рэгіёнаў, абмяркуюць актуальныя пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і моладззю раёнаў.

Пра мэты і задачы праекта расказаў галоўны спецыяліст Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі Сяргей Шмарлоўскі: “Па ўсім маршруце ўдзельнікі правязуць з сабой 12-мятровы дзяржаўны сцяг Беларусі, разгортваючы яго ў знакавых месцах краіны. Улічваючы, што сёлетні год аб’яўлены Годам народнага адзінства, у мэту праекта закладзена думка аб адзінстве моладзі ў сваіх поглядах, жаданнях і памкненнях”.

Па матэрыялах БЕЛТА