Хроніка падзей мінулага

Культура

Беларусь з’яўляецца геаграфічным цэнтрам Еўропы. Гістарычна так склалася, што нашы землі спрадвеку былі арэнай кровапралітных баталій з агрэсарамі, якія марылі крыжом і мячом скарыць нас. Але, дзякуючы таленту ваяроў і мужнасці нашых продкаў, мы выжылі і працягваем суіснаваць як нацыя ў незалежнай дзяржаве.
Дваццатае стагоддзе адно з самых супярэчлівых у палітычным аспекце.
Пачатак веку адзначыўся Першай сусветнай вайной паміж Расіяй і Антантай. Кастрычніцкі пераварот 1917 года ў Санкт-Пецярбургу. Утварэнне незалежнай дзяржавы. З 1918 па 1920 гады на нашай Бацькаўшчыне адбываліся жорсткія бітвы за акупацыю сваіх “спрадвечных” земляў. У выніку польскія жаўнеры выйгралі гэту кампанію. Івянец апынуўся ў складзе Польскай дзяржавы з 1921 па 1939 гады. Як жылося на “крэсах усходніх”? У памяці людзей засталіся як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя негатывы ад аповядаў дзядоў і прадзедаў. Дарэчы, савецкая і польская гістарыяграфіі асвятляюць гэты перыяд аднабакова.
17 верасня 1939 года следам за Чырвонай Арміяй у Заходнюю Беларусь прыйшлі камуністы з СССР для арганізацыі савецкай улады. Ствараліся рэвалюцыйныя камітэты па ўстанаўленню новага ладу жыцця. 15 студзеня 1940 года быў утвораны Івянецкі раён, тэрыторыя якога прыкладна адпавядала графству ХVII стагоддзя, і ўваходзіў спачатку ў склад Баранавіцкай вобласці, затым – Маладзечанскай, а з 1960-га і да яго ліквідацыі (1962 год) у межы Мінскай вобласці.
Другая сусветная вайна прынесла шматлікія выпрабаванні для мясцовых жыхароў, большая частка якіх выжыла, дзякуючы сваёй талерантнасці і працавітасці.
Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкай навалы ў Івянцы была ўсталявана савецкая ўлада і адноўлены раённы партыйны камітэт з усімі структурамі. На кіруючыя пасады былі прызначаны былыя партызанскія палітработнікі. У Заходнюю Беларусь накіроўваліся кадры ўсіх галін дзяржаўнай дзейнасці. Адразу пачалася і мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту ў савецкае войска, якое ўдзельнічала ў вызваленні Еўропы ад гітлераўскай чумы. Па згодзе Савецкіх урадаў БССР і Польшчы адбыліся некалькі хваляў эміграцыі “беларускіх” палякаў у ПНР і рэпатрыяцыя беларусаў з захаду.
Памяркоўная палітыка Сталіна забараняла праводзіць татальную калектывізацыю, бо было відавочна, што прыватныя гаспадаркі “заходнікаў” давалі найбольш станоўчы эканамічны эфект у параўнанні з калгасамі на ўсходзе. Толькі пасля ХIХ з’езда КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1949 года пачалася масавая калектывізацыя.
У такіх вірлівых стасунках другой паловы стагоддзя адбывалася стабілізацыя мірнага жыцця. Але да 1957 года ў ваколіцах Івянца дзейнічалі антысавецкія дыверсійныя групы “лясных братоў”, якія забівалі актывістаў і вялі падпольную барацьбу супраць савецкай улады.
Тут прыведзена вельмі кароткая храналогія падзей тых часоў, кожная з якіх можа прэтэндаваць на навуковы гістарычны аналіз.
Алег РАМАНОЎСКІ.

Беларусь з’яўляецца геаграфічным цэнтрам Еўропы. Гістарычна так склалася, што нашы землі спрадвеку былі арэнай кровапралітных баталій з агрэсарамі, якія марылі крыжом і мячом скарыць нас. Але, дзякуючы таленту ваяроў і мужнасці нашых продкаў, мы выжылі і працягваем суіснаваць як нацыя ў незалежнай дзяржаве. Дваццатае стагоддзе адно з самых супярэчлівых у палітычным аспекце. Пачатак веку адзначыўся Першай сусветнай вайной паміж Расіяй і Антантай. Кастрычніцкі пераварот 1917 года ў Санкт-Пецярбургу. Утварэнне незалежнай дзяржавы. З 1918 па 1920 гады на нашай Бацькаўшчыне адбываліся жорсткія бітвы за акупацыю сваіх “спрадвечных” земляў. У выніку польскія жаўнеры выйгралі гэту кампанію. Івянец апынуўся ў складзе Польскай дзяржавы з 1921 па 1939 гады. Як жылося на “крэсах усходніх”? У памяці людзей засталіся як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя негатывы ад аповядаў дзядоў і прадзедаў. Дарэчы, савецкая і польская гістарыяграфіі асвятляюць гэты перыяд аднабакова. 17 верасня 1939 года следам за Чырвонай Арміяй у Заходнюю Беларусь прыйшлі камуністы з СССР для арганізацыі савецкай улады. Ствараліся рэвалюцыйныя камітэты па ўстанаўленню новага ладу жыцця. 15 студзеня 1940 года быў утвораны Івянецкі раён, тэрыторыя якога прыкладна адпавядала графству ХVII стагоддзя, і ўваходзіў спачатку ў склад Баранавіцкай вобласці, затым – Маладзечанскай, а з 1960-га і да яго ліквідацыі (1962 год) у межы Мінскай вобласці. Другая сусветная вайна прынесла шматлікія выпрабаванні для мясцовых жыхароў, большая частка якіх выжыла, дзякуючы сваёй талерантнасці і працавітасці. Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкай навалы ў Івянцы была ўсталявана савецкая ўлада і адноўлены раённы партыйны камітэт з усімі структурамі. На кіруючыя пасады былі прызначаны былыя партызанскія палітработнікі. У Заходнюю Беларусь накіроўваліся кадры ўсіх галін дзяржаўнай дзейнасці. Адразу пачалася і мабілізацыя мужчын прызыўнога ўзросту ў савецкае войска, якое ўдзельнічала ў вызваленні Еўропы ад гітлераўскай чумы. Па згодзе Савецкіх урадаў БССР і Польшчы адбыліся некалькі хваляў эміграцыі “беларускіх” палякаў у ПНР і рэпатрыяцыя беларусаў з захаду. Памяркоўная палітыка Сталіна забараняла праводзіць татальную калектывізацыю, бо было відавочна, што прыватныя гаспадаркі “заходнікаў” давалі найбольш станоўчы эканамічны эфект у параўнанні з калгасамі на ўсходзе. Толькі пасля ХIХ з’езда КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1949 года пачалася масавая калектывізацыя. У такіх вірлівых стасунках другой паловы стагоддзя адбывалася стабілізацыя мірнага жыцця. Але да 1957 года ў ваколіцах Івянца дзейнічалі антысавецкія дыверсійныя групы “лясных братоў”, якія забівалі актывістаў і вялі падпольную барацьбу супраць савецкай улады. Тут прыведзена вельмі кароткая храналогія падзей тых часоў, кожная з якіх можа прэтэндаваць на навуковы гістарычны аналіз. Алег РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий