Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Кругозор Культура

XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 19 ліпеня.

Цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца ў Летнім амфітэатры 15 ліпеня, закрыцця — 18 ліпеня.

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021» і XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021».

Беларусь на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні прадставіць Данііл Мышкавец, на дзіцячым музычным конкурсе — Канстанцін Мазуркевіч.

Краіны — уладальнікі Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»:

Беларусь — 6 разоў (2003, 2004, 2005, 2011, 2016, 2020);

Югаславія — 4 разы (1995, 1997, 1999, 2002);

Украіна — 3 разы (1993, 1996, 2007);

Расія — 3 разы (2001, 2006, 2009);

Казахстан — 2 разы (2015, 2019);

Македонія — 2 разы (2000, 2012);

Ізраіль (1998), Літва (2008), Харватыя (2010), Польшча (2013), Мексіка (2014), Румынія (2018) — па адным разе.

Краіны — пераможцы Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск»:

Беларусь — 5 разоў (2005, 2007, 2017, 2019, 2020);

Румынія — 4 разы (2003, 2009, 2010, 2011);

Расія — 2 разы (2004, 2016);

Украіна — 2 разы (2014, 2018);

Польшча (2006), Арменія (2008), Грузія (2012), Балгарыя (2013), Казахстан (2015) — па адным разе.

Упершыню Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прайшоў 18 ліпеня 1992 года.

Крыніца: дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».