Цеплавы ўдар: прыкметы і першая дапамога

Безопасность и здоровье Общество

Цеплавы ўдар — перагрэў арганізма пры ўздзеянні на цела чалавека павышанай тэмпературы, ва ўмовах вільготнасці, абязводжвання і парушэння працэсу тэрмарэгуляцыі арганізма.

Сімптомы і прыкметы:

— высокая тэмпература цела (40 градусаў і вышэй),

— смага,

— адсутнасць потавыдзялення*,

— пачырваненне скуры,

— пачашчанае дыханне,

— павышэнне частаты сардэчных скарачэнняў,

— пульсіруючы галаўны боль,

— радзей пры цеплавым удары ўзнікаюць сутаргі, галюцынацыі і страта прытомнасці.

Першая дапамога пры цеплавым удары:

— неадкладна выклікаць хуткую дапамогу,

— зайсці ў халаднаватае кандыцыяніраванае памяшканне,

— зняць цеснае адзенне і абутак,

— прыняць халаднаваты душ або ванну,

— выпіць 1 л вады з дабаўленнем 2 чайных лыжак солі.

Меры прафілактыкі:

— насіць галаўныя ўборы і лёгкае адзенне з натуральных матэрыялаў (лён, бавоўна),

— піць больш вадкасці,

— выключыць ужыванне алкагольных напіткаў і напіткаў з высокай колькасцю кафеіну ў саставе,

— пазбягаць цяжкай фізічнай нагрузкі,

— не знаходзіцца ў спыненай машыне на сонцы больш за 10 хвілін,

— не дазваляць дзецям гуляць у гарачае надвор’е пад адкрытым сонцам.

*Пры цеплавым удары, выкліканым гарачым надвор’ем, скура становіцца гарачай і сухой навобмацак. Пры цеплавым удары, выкліканым напружанай фізічнай работай, скура звычайна мокрая і ліпкая.

 

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя.