Гарачыня да +36°С і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 17 ліпеня

Кругозор

Гарачыня да 36 градусаў і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 17 ліпеня, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за высокіх тэмператур, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 17-23 градусы вышэй за нуль. Днём будзе 29-34 градусы гарачыні, месцамі — плюс 35-36.