«Славянскі базар» удалося ўпісаць у каляндар культурнага жыцця многіх народаў — Лукашэнка

Культура Общество

Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» ўдалося ўпісаць у каляндар культурнага жыцця многіх народаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Наш фестываль стаў першай маштабнай культурнай падзеяй пасля развалу Савецкага Саюза. Калі былі разарваны тысячы ніцей, што звязваюць братэрскія народы, ніхто нават уявіць не мог, якая роля была прызначана «Славянскаму базару». Тры дзесяцігоддзі таму мы пачалі шлях «праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення», і нам удалося ўпісаць сваё свята ў каляндар культурнага жыцця многіх народаў, аб’яднаць аднадумцаў больш як з 70 краін», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, калі на карце свету з’явіліся новыя славянскія і еўразійскія дзяржавы, калі ў гісторыі розных народаў пачалася новая эпоха, людзям, разгубленым і адарваным адзін ад аднаго, як ніколі патрэбна была надзея на захаванне духоўных і братэрскіх сувязей. Гэту надзею падарыў «Славянскі базар». Ён даў усім упэўненасць у будучым, фундамент якога быў закладзены савецкімі традыцыямі міжнацыянальнага міру», — падкрэсліў Прэзідэнт.