Асацыяцыя танца зарэгістравана ў Беларусі

Культура Спорт

Мінюст зарэгістраваў Беларускую асацыяцыю танца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Беларуская асацыяцыя танца з’яўляецца асацыяцыяй па відах спорту, створанай з удзелам грамадскіх аб’яднанняў, і будзе распаўсюджваць сваю дзейнасць на ўсёй тэрыторыі краіны.

Як растлумачылі ў Мінюсце, асацыяцыя створана для развіцця і папулярызацыі танцавальнага спорту, спартыўных бальных танцаў Беларусі, аб’яднання і каардынацыі дзейнасці юрыдычных асоб, якія ў яе ўваходзяць.