100-годдзе разам

Общество

Сяргей БРАЖАЛОВІЧ, Святлана МАРОЗ, Васіль БАЦЯН у гасцях у Я. Ф. МАЦАЛЬ.

У бягучым годзе ветэраны і дзеючыя супрацоўнікі Белдзяржстраху плануюць адзначыць 100-годдзе  службы, што створана  і працуе з мэтай абароны інтарэсаў насельніцтва ў кірунку зберагання здароўя і маёмасці.

Падрыхтоўка да будучай урачыстасці ўжо распачата. Нядаўна група спецыялістаў Валожынскага прадстаўніцтва на чале з дырэктарам здзейсніла даволі сімвалічны візіт – наведалася ў вёску Дуды Вішнеўскага сельсавета, дзе пражывае Ядвіга Феліксаўна Мацаль, якая таксама, як і арганізацыя-юбіляр, стаіць на парозе стагоддзя. Паважанай жыхарцы шаноўныя госці даставілі віншавальны адрас ад галоўнага страхоўшчыка Беларусі і шыкоўны прадуктовы набор.

Калектыву дома-інтэрната ўручылі сертыфікат.

Дабрачынная акцыя закранула і Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Каб парадаваць пражываючых ва ўстанове, шчодрыя дабрачынцы даставілі ім мноства салодкіх падарункаў, а на паляпшэнне матэрыяльнай базы дырэктару інтэрната Віталію Прыёмку дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху Сяргей Бражаловіч уручыў сертыфікат на 2 тысячы рублёў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ