Маніторынг у сельгасарганізацыях

Аграрный сектор и промышленность Безопасность и здоровье

Арганізацыя работ падчас уборачнай кампаніі і выкананне патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі – такія пытанні маніторыла рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

12 ліпеня КСУП “Пяршаі-2014”, ААТ “Агра-Дубінское”, ААТ “Багданаўскае” наведалі тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу Валерый Сянкевіч і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч. Асаблівая ўвага ў ходзе маніторынгу надавалася рамонтным майстэрням і сушыльным комплексам. Адсочвалася, якія ў гаспадарках  створаны ўмовы працы, ці захоўваюцца бытавыя і санітарныя нормы, наколькі работнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і спецадзеннем.

Перад рэйдавай групай ставілася задача не пакараць за наяўныя недахопы і парушэнні, а дапамагчы разабрацца і пераканаць работнікаў у важнасці выканання норм тэхнікі бяспекі. Магчыма гэта дапаможа выратаваць нечае жыццё.

Наш кар.