ПАШАНА ДА РАБОТНІКАЎ ВЫМЯРАЕЦЦА ІХ ПРАЦАЙ

Официально

У ААТ “Манькаўшчына” пашана да работнікаў вымяраецца іх працоўнымі заслугамі. Аператары машыннага даення Тарэса Паўлаўна БЯЛЮГА і Таццяна Васільеўна СУША, дзякуючы сваёй стараннасці, сёлета ўвайшлі ў кагорту перадавікоў.

Тэрэса Паўлаўна хоць і працуе на ферме чацвёрты год, але па надоях малака абышла многіх вопытных калег і займае першыя радкі рэйтынгу сярод жывёлаводаў гаспадаркі. Зараз ад 51 каровы, замацаваных за ёй, жанчына атрымлівае 900 літраў малака ў дзень. Летам, дзякуючы зялёнай вітаміннай пашы, ад такой жа колькасці кароў яна надойвала 1 тону 200 літраў.

Высокія паказчыкі па надоях і ў Т. В. Сушы. Яе вытворчы стаж – дваццаць дзевяць гадоў. Працуе ў гаспадарцы з маладосці. Старанная і спрытная жанчына сваю работу выконвае хутка і бездакорна. Да таго ж Таццяна Васільеўна – маці-гераіня: нарадзіла і дастойна выхавала пяцёра дзяцей.

Алена ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий